У Глыбоцкім раёне пяцігадовая дзяўчынка ўпала ў 10-метровы калодзеж. Дапамог выратавацца сусед

Здарэнне адбылося вечарам у аўторак у вёсцы Лучайка.

19.07.2023 / 15:17

Фота: МНС

Дзяўчынка разам з сястрой збірала ягады на суседскім закінутым участку і, спатыкнуўшыся, правалілася ў калодзеж. Яе сястра пабегла дадому і распавяла ўсё маці, паведамляе МНС.

Маці спрабавала з дапамогай вяроўкі дастаць дзіця, аднак у яе нічога не атрымалася, і яна патэлефанавала ратавальнікам і пачала клікаць на дапамогу суседзяў.

Сусед, 63-гадовы пенсіянер, пачуў крыкі і пабег дапамагаць. Мужчына апусціў у калодзеж лесвіцу і, спусціўшыся ўніз, дапамог выбрацца дзіцяці.

Дзяўчынку пазней агледзелі медыкі, з агульным пераахаладжэннем яе шпіталізавалі ў бальніцу.

Nashaniva.com