У ноч на пятніцу будзе закрыты пуцеправод, які злучае вуліцы Маскоўскую і Чкалава ў Мінску

Праехаць па мосце будзе немагчыма з 1: 00 да 5: 00.

20.07.2023 / 08:34

Фота: Мінск-навіны

У ноч з 20 на 21 ліпеня будзе цалкам закрыты рух па пуцеправодзе, які злучае вуліцы Маскоўскую і Чкалаву. Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў.

Праехаць па мосце будзе немагчыма з 1:00 да 5:00. У гэты час ужо не працуе грамадскі транспарт і ў цэлым рух на гарадскіх вуліцах мінімальны.

— Поўнае закрыццё руху неабходна для таго, каб пагрузіць для вывазу дэмантаваныя элементы пуцеправода, — растлумачыў С.Панеў. — Просім кіроўцаў паставіцца з разуменнем да гэтай сітуацыі і скарыстацца аб'язнымі маршрутамі.

Нагадаем, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй пуцеправода з вул. Маскоўскай на вул. Чкалава працягнецца прыкладна 16 месяцаў.

Nashaniva.com