Кахоўскае вадасховішча больш не існуе, на яго месцы засталіся «лужыны»

Кахоўскае вадасховішча больш не існуе, на яго месцы засталіся «лужыны», заявіў «РІА Навіны» кіраўнік акупаванага Мелітопальскага раёна Запарожскай вобласці Андрэй Сігута.

20.07.2023 / 09:15

Фота: «Мост» (Херсон)

Па словах Сігуты, трохі вады ёсць у частцы вадаёма ў Херсонскай вобласці, дзе знаходзіцца вусце Паўночна-Крымскага канала.

«У нашым раёне, менавіта там, дзе асноўнае Кахоўскае вадасховішча, у раёне Васільеўкі, яго ўжо няма практычна», — сказаў кіраўнік раёна. Рэкі Дняпро і Конка вярнуліся ў ранейшыя рэчышчы.

Вада ў Паўночна-Крымскі канал больш не паступае, яна ўжо на метр ніжэй за ўзровень забору», дадаў Сігута.

Інфармацыю Сігуты пацвярджаюць і Украінскай акадэміі навук. Там кажуць, што з агульнай плошчы Кахоўскага вадасховішча, якая 5 чэрвеня складала больш за 2 тысячы квадратныя кіламетры, засталося 261,1 км. Гэта складае 12,7% ад пачатковай плошчы вадаёма. Акрамя таго, адноўленае рэчышча Дняпра займае плошчу 120,9 квадратных кіламетра.

Таксама спецыялісты лічаць 24 чэрвеня датай пераходу ад асушкі Кахоўскага вадасховішча да пачатку аднаўлення прыроднага стану тэрыторыі. Аднак верагоднасць таго, што тэрыторыя цалкам адновіцца, вельмі малая.

«Гэта абумоўліваецца такімі фактарамі ўплыву, як сучасныя змены клімату, поўнае знішчэнне глебавага покрыва і памяншэнне сцёку (як следства падрыву Кахоўскай ГЭС), а таксама зарэгуляванне ракі Дняпро вышэй па цячэнні сістэмай вадасховішчаў, сажалак і каналаў», — кажуць навукоўцы.

Акрамя таго, асушванне прыводзіць да фарміравання негатыўных уздзеянняў і на якасць атмасфернага паветра бліжэйшых тэрыторый.

З 20 чэрвеня, пасля асушэння часткі вадасховішча, тэрыторыя паступова стала новай крыніцай выкідаў аэразоля ў атмасфернае паветра, які паступае з прычыны ўзняцця пылу ветрам.

Дамба Кахоўскага вадасховішча была ўзарваная 6 чэрвеня. Украінцы абвінавацілі ў гэтым Расію. Масква настойвае на тым, што выбух ажыццявілі ўкраінцы.

Гарады і вёскі ніжэй па Дняпры затапіла поўнасцю або часткова, больш за 75 чалавек загінулі.

Nashaniva.com