Сёння дзень народзінаў у Змітра Дашкевіча, якога на мінулым тыдні не выпусцілі з-за кратаў

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю на мінулым тыдні пасля 16 месяцаў, праведзеных за кратамі. Але яго пакінулі за кратамі па артыкуле 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёння яму споўнілася 42 гады.

20.07.2023 / 10:39

Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч

Дома палітвязня чакае жонка і чацвёра дзяцей.

Раней Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Цяпер Змітра Дашкевіча, як і іншых палітвязняў, адносна якіх яшчэ не было суда або прысуд не набыў моцы, можна падтрымаць наступнымі спосабамі:

Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая, 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.

Nashaniva.com