Мінабароны апублікавала ФОТЫ сумеснай трэніроўкі сіл спецаперацый і байцоў ПВК «Вагнер» на палігоне «Брэсцкі»
Беларускія вайскоўцы працягваюць сумесныя трэніроўкі з «вагнераўцамі».
20.07.2023 / 12:20
Фота: Мінабароны
На працягу гэтага тыдня падраздзяленні ССА разам з байцамі ПВК адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на «Брэсцкім».
Фота: Мінабароны
Фота Мінабароны
Фота: Мінабароны
У мінулую пятніцу Мінабароны Беларусі паведаміла, што пад Асіповічамі праходзяць заняткі з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў. Інструктарамі выступаюць «вагнераўцы».
«Ваеннаабавязаныя асвойваюць навыкі перамяшчэння на полі бою і тактычнай стральбы, атрымліваюць веды па інжынернай падрыхтоўцы і тактычнай медыцыне», — гаварылася ў тым паведамленні.
Тым часам у Беларусь ужо прыбылі восем калонаў ПВК, а Яўген Прыгожын нават запісаў з Беларусі відэа.
У самім ПВК «Вагнер» зазначаюць, што ў Беларусь можа прыбыць да дзесяці тысяч байцоў.
Чытайце таксама:
Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»
У Беларусь прыбылі яшчэ дзве калоны вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»
Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі