Мінабароны Украіны: Усе судны, якія кіруюцца ў расійскія парты ў Чорным моры, будуць разглядацца як ваенныя цэлі 

Мінабароны Украіны ў адказ на заяву расійскага вайсковага ведамства заявіла, што будзе разглядаць усе судны, якія кіруюцца ў расійскія парты ў Чорным моры, а таксама ў парты акупаванага Крыма, як ваенныя цэлі.

20.07.2023 / 15:12

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

У паведамленні гаворыцца, што Крэмль сваімі пагрозамі цывільным судам, якія перавозяць прадукты харчавання з украінскіх партоў, і ўдарамі па цывільнай інфраструктуры ператварыў Чорнае мора ў зону небяспекі.

«Лёс крэйсера «Масква» паказвае, што ў Сіл абароны Украіны ёсць неабходныя сродкі для адбіцця расійскай агрэсіі на моры», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Украіны.

Нагадаем, што ўчора з аналагічнай заявай у дачыненні да суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія парты, выступіла расійскае міністэрства абароны.

Чытайце таксама:

Расія пагражае з 20 ліпеня атакаваць любыя судны, якія ідуць у парты Украіны

Nashaniva.com