«Нёман» выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Гарадзенцы сёння згулялі ўнічыю з «Вадуцам» з Ліхтэнштэйна (1:1). Тыдзень таму ў Ліхтэнштэйне была перамога з лікам 2:1.
20.07.2023 / 22:49
Фота з сайта Football.by
На 15-й хвіліне лік з пенальці адкрыў Павел Савіцкі. У канцы гульні «Вадуц» зраўняў — 1:1. Матч прайшоў у Венгрыі. Беларускія клубы праводзяць хатнія матчы на нейтральных палях без гледачоў.
У наступным раўндзе «Нёман» згуляе з мальтыйскім «Бальцанам».
Мінскае «Дынама» сёння вылецела з еўракубкаў, прайграўшы баснійскаму «Жалезнічару».
Жодзінскае «Тарпеда» пачынае з другога раўнду. Яго супернікам будзе кіпрскі АЕК з Лімасола.
Першыя матчы пройдуць ужо наступнага тыдня.
Нагадаем, што БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы тыранскі «Партызані». Наступным супернікам будзе кіпрскі «Арыс» — клуб з беларускімі матывамі.
Пра феномен «Арыса» і беларусаў у ім можна прачытаць у наступнай спасылцы.
«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам
Чытайце таксама:
Ад Швейцарыі да Новай Зеландыі. Пяць крутых футбалістак з жаночага чэмпіянату свету
Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў