У Мінску будуюць адразу чатыры паліклінікі

Але чакаць прыйдзецца тры гады.

21.07.2023 / 07:46

Фота: Мінск-навіны

У сталіцы сёлета стартавала ўзвядзенне адразу чатырох паліклінік. Пра гэта Мінск-Навінам распавяла дырэктар УКБ Мінгарвыканкама Анжэла Бабарыка.

Новыя медыцынскія ўстановы вырастуць у пасёлку Усходні (дарослая), Лошыцы-9 (дзіцячая), а ў «Мінск Свет» іх будзе адразу дзве — для дзяцей і дарослых.

Як удакладніла дырэктар прадпрыемства-заказчыка, па нормах на ўзвядзенне такіх аб'ектаў адводзіцца да 36 месяцаў, таму наваселле запланавана прыкладна праз 3 гады.

Nashaniva.com