Беларускі альпініст сарваўся з гары ў Таджыкістане
21.07.2023 / 8:50
Няшчасце здарылася 19 ліпеня ў горных хрыбтах у Ляхшскім раёне. Каб знайсці мінчука, ратавальнікі прайшлі шэсць кіламетраў, але пакуль транспартаваць яго не могуць.
Фота: kchs.tj
38-гадовы мінчук Д. Граковіч падчас заваявання гор упаў з вышыні, у выніку чаго атрымаў цялесныя пашкоджанні (зламаныя рэбры), паведамляе Камітэт па надзвычайных сітуацыях Таджыкістана.
Была неадкладна створана група з ліку ратавальнікаў КНС для правядзення пошукава-выратавальных работ.
Яны вылецелі верталётам Міністэрства абароны на паляну «Масквіна» ў Ляхшскім раёне. Праз недахоп месца для пасадкі верталёта ратавальнікі з паляны «Масквіна» спусціліся пешшу каля 6 кіламетраў і знайшлі альпініста.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі аказалі яму першую дадоктарскую дапамогу. Праз цемру і цяжкадаступнасць гэтага месца работы па транспарціроўцы альпініста перанесены на сёння.
Чытайце таксама:
Турыстка з Беларусі загінула, сарваўшыся з абрыву ў Кабардзіна-Балкарыі