Ладны ўчастак праспекта Пераможцаў перакрыюць ад пятніцы да панядзелка

На выхадных у Мінску будуць перакладаць асфальт на ўчастку праспекта Пераможцаў. Рух будзе закрыты. Пра гэта папярэдзіла ДАІ.

21.07.2023 / 09:54

Карта ДАІ

Няцотны бок праспекта на ўчастку паміж вуліцамі Нарачанскай і Ігнаценкі перакрыюць сёння, у пятніцу, 21 ліпеня, ад 18:00. Рух па ёй будзе закрыты да 6 раніцы 24 ліпеня.

Аб'ехаць участак можна будзе па вуліцах Нарачанскай, Ціміразева і праспекце Машэрава.

Nashaniva.com