«Баі пад Запарожжам і Бахмутам — гэта не паўтор Першай сусветнай, а высадка ў Нармандыі»

«Хопіць параўноўваць Украіну з Першай сусветнай». З такім загалоўкам выйшаў новы артыкул Foreign Policy, у якім прыводзіцца больш адпаведная гістарычная паралель.

21.07.2023 / 18:21

Траншэі каля ўкраінскага Бахмута. Фота: John Moore / Getty Images

Аўтары артыкула выдання Foreign Policy ад 18 ліпеня выступілі з адкрытай крытыкай масава папулярнага параўнання баявых дзеянняў ва Украіне з аналагічнымі падчас Першай сусветнай вайны.

Прыхільнікі такога параўнання звычайна прыводзяць у якасці довадаў практычна зафіксаваны фронт, бяскрайнія палі, усеяныя згарэлымі дрэвамі і шматлікімі варонкамі ад бомбаў, фатаграфіі прамоклых, задубелых салдат, якія стаяць у траншэях па калена ў гразі.

Гэтыя падабенствы, на думку Foreign Policy, прымушаюць многіх думаць, што цяперашняя сітуацыя на фронце ва Украіне такая ж маналітная і тупіковая, як і больш за стагоддзе таму, і што ўкраінскі контрнаступ асуджаны на правал у кантэксце адсутнасці глыбокага і імклівага прасоўвання ў стан ворага. Але гэта не зусім так.

Украінскія ваяры вядуць бой у траншэях каля Бахмута. Фота: Libkos / AP

Салдаты брытанскай арміі ў траншэях у 1916 годзе падчас Першай сусветнай вайны. Фота: Pen and Sword Books / Getty Images

«Гэта не акопная вайна, гэта Нармандыя 1944 года і баі ў прыгарадах»

Аўтары нядаўняга артыкула прыводзяць іншы гістарычны прыклад, які, па іх меркаваннях, лепш падыходзіць для параўнальнага аналізу і тлумачэння павольнага прасоўвання ўкраінскіх войскаў падчас контрнаступу.

Гаворка ідзе пра высадку саюзнікаў у Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама пра доўгія і, на першы погляд, тупіковыя баі арміі ЗША з немцамі каля французскага горада Сэн-Ло на поўначы Францыі.

Тады ў 1944 годзе амерыканскія салдаты шэсць тыдняў з цяжкімі баямі і без асаблівага прасоўвання спрабавалі прабіць абарону немцаў, каб канчаткова зайсці ў Сэн-Ло для стварэння плацдарма для далейшага наступлення. У выніку, як толькі амерыканцы знясілілі і зламалі некаторыя «непрыступныя» лініі абароны немцаў, тыя адразу ж пачалі поўнае адступленне, і далей фронт рухаўся ўжо імкліва.

Чытайце таксама:

Вайна, якая ніколі не скончыцца? 

УСУ пачалі выкарыстоўцаць касетныя боепрыпасы — Washington Post

Ці змірыўся Захад з тым, што Беларусь у лапах Расіі, і якія выбары рыхтуе Лукашэнка?

Марк Рыхтэр