У Круглым дзіця захрасла ў дрэве. Давялося выклікаць ратавальнікаў

Ратавальнікі ў Круглым дапамаглі дзевяцігадоваму хлопчыку, чыя нага захрасла ў дрэве, паведамляе МНС.

21.07.2023 / 10:48

Фота: МНС

Просьба аб дапамозе паступіла ад мамы дзіцяці 20 ліпеня ў 18:00. Яна апісала праблему і патлумачыла, што сама не можа вызваліць сына.

Нага хлопчыка, як высветлілася на месцы, аказалася заціснутая ў дрэве на вышыні каля метра ад зямлі. Ратавальнікі выкарысталі спецінструменты, каб вызваліць нагу.

Шпіталізацыя хлопчыку не спатрэбілася.

Nashaniva.com