Зяленскі звольніў пасла Украіны ў Вялікабрытаніі. Той нядаўна крытыкаваў сло

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Вадзіма Прыстайку з пасады пасла Украіны ў Вялікабрытаніі. Адпаведны ўказ №442/2023 быў апублікаваны сёння. Звальненне адбылося пасля таго, як пасол раскрытыкаваў Зяленскага.

21.07.2023 / 11:29

Фота: УНІАН

Пачалося з таго, што брытанскі міністр абюароны Бэн Уолес 12 ліпеня заўважыў, што краіны Захаду хацелі б пачуць ад Украіны словы падзякі за пастаўкі ваеннай тэхнікі замест крытыкі рашэнняў аб адмове прыняць краіну ў склад НАТА па паскоранай працэдуры. Пасля гэтага Зяленскі на прэс-канферэнцыі заявіў, што не ведае, як яшчэ можна дзякаваць, і прапанаваў Уолесу напісаць, як гэта трэба рабіць. Украінцы могуць кожную раніцу прачынацца і дзякаваць міністру, сказаў ён. Прыстайка ў інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу Sky News назваў гэтае выказванне ўкраінскага прэзідэнта нездаровым сарказмам. Ён дадаў, Украіна і Вялікабрытанія не павінны паказваць, што паміж імі ёсць рознагалоссі. 

Прыстайка быў паслом у Вялікабрытаніі з 20 ліпеня 2020 года.

Nashaniva.com