З суда над Мажэйкам шпіталізавалі гарадзенку Святлану Рынкевіч. Уначы яна памерла ў бальніцы

Святлане Рынкевіч раптам зрабілася блага, яна асела на зямлю, хуткая забірала яе непрытомнай.

21.07.2023 / 12:44

Святлана Рынкевіч. Фота з фэйсбука Ірыны Чарняўкі

Учора з працэсу над журналістам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч хуткая забрала Святлану Рынкевіч — гарадзенскую актывістку, напісала ў сваім фэйсбуку жонка Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка.

«Уначы спадарыня Святлана памерла ў шпіталі. Я знайшла толькі такую яе фота, і імя яе не адразу згадалі нашыя родныя і сябры. Хоць спадарыня Святлана была на ўсіх паседжаннях Паўла і Юліі. І на паседжаннях іншых палітычных працэсаў, іншых гарадзенцаў.

Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы — і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі. Каб абняць маці, паціснуць руку бацьку, усё запомніць і пераказаць. Людзі-сэрцы…

Адбылося ўсё так: калі ўчора, каля 16-й суддзя зрабіў працэс Паўла і Юліі закрытым, сям'я і сябры мусілі выйсці і чакаць заканчэння паседжання ў двары перад судом. Святлане Рынкевіч раптам зрабілася блага, яна асела на зямлю, хуткая забірала яе непрытомнай.

Вядома, што ў шпіталі яна ўпала ў кому. Уночы памерла.

Святлана Рынкевіч сама прайшла праз затрыманні і страціла працу, бо ўдзельнічала ў маршах у 20-м годзе», — напісала Ірына Чарняўка.

Чытайце таксама:

Абвяшчэнне прысуду Мажэйку і Юргілевіч перанеслі

Nashaniva.com