У Мінску правядуць дадатковую ачыстку ліўневай каналізацыі

З-за моцных ападкаў «Гаррамаўтадар» правядзе дадатковую ачыстку ліўневай каналізацыі ў Мінску. Такое даручэнне даў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы, пішуць Мінск-Навіны.

21.07.2023 / 14:44

Фота: Мінск-навіны

— З улікам дажджоў ліўнёўку неабходна пачысціць, асабліва ў месцах патэнцыйных падтапленняў. Гэтую працу варта выконваць на пастаяннай аснове, — падкрэсліў А.Корзун.

Моцныя падкі абрынуліся на сталіцу 18 ліпеня. Залева прывяла да падтаплення ўчасткаў вуліц. У прыватнасці, праблемы фіксавалі на вуліцы Фрунзэ, Кальварыйскай, Астрашыцкай, Старажоўскай, скрыжаваннях праспекта Незалежнасці з МКАД, вул. Я. Купалы з вул. Інтэрнацыянальнай.

Nashaniva.com