Пяскоў анансаваў новыя кантакты Лукашэнкі і Пуціна

У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна плануюцца кантакты найбліжэйшым часам з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў РІА Навіны Дзмітрый Пяскоў.

21.07.2023 / 14:59

Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Ён сцвярджальна адказаў на пытанне, ці магчымыя такія кантакты ў святле выступлення прэзідэнта на сустрэчы з пастаяннымі сябрамі Рады Бяспекі. «Плануюцца. Паведамім», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Пазней стала вядома, што такая сустрэча адбудзецца 23 ліпеня. 

Выступаючы перад пастаяннымі сябрамі Рады Бяспекі, Пуцін хлусліва заявіў, што польскія лідары хочуць пад «натаўскім парасонам» сфармаваць нейкую кааліцыю і наўпрост умяшацца ў канфлікт ва Украіне, каб затым «адарваць» сабе кавалак краіны. І нібыта яны мараць і пра беларускія землі.

Nashaniva.com