Карціну беларускага мастака адабралі для Лонданскага арт-біенале

Лонданскае арт-біенале адкрыецца 27 ліпеня ў раёне Чэлсi, піша Reform.by. Для гэтага мерапрыемства адбіраюць творы 400+ мастакоў са ўсяго свету, сёлета ў іх ліку апынуўся і беларускі мастак Андрэй Духоўнікаў з працай «Дзве душы» 2016 года.

21.07.2023 / 17:14

Карціна Андрэя Духоўнікава «Дзве душы», адабраная для ўдзелу. Твор 2016 года

Лонданскае арт-біенале — выстава музейнага ўзроўню, якую курыруюць Міжнародная канфедэрацыя мастацтвазнаўцаў, Мастацкі музей К’янчана і Галерэя Гальярдзі.

За дзень да адкрыцця экспазіцыі пройдзе цырымонія, дзе ўзнагародзяць найбольш адметныя працы аўтараў. Галоўная мастацкая прэмія складае 5000 фунтаў стэрлінгаў.

Андрэй Духоўнікаў запрашае ўсіх беларусаў, якія будуць у Лондане, наведаць выставу — ад 27 да 30 ліпеня, уваход вольны.

Чытайце таксама:

Кнігі на беларускай мове цяпер у продажы ў Нью-Ёрку

На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі

У Варшаве адбудзецца маштабны фэст беларускай музыкі

Nashaniva.com