Ігара Гіркіна арыштавалі да 18 верасня

Суддзя Мяшчанскага суда Масквы задаволіла хадайніцтва следчага і адправіла былога міністра абароны «ДНР» Ігара Гіркіна (Стралкова) у СІЗА да 18 верасня. Па крымінальнай справе яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

21.07.2023 / 19:28

Ігар Гіркін у зале суда

На пасяджэнні следчы ФСБ расказаў, што справу паводле артыкула аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці ў інтэрнэце распачалі 18 ліпеня.

Адвакат Гіркіна Аляксандр Молахаў удакладніў, што падставай сталі два пасты ў тэлеграм-канале Гіркіна ад 25 мая, у якіх гаварылася пра падрыхтоўку да здачы Крыма і пра тое, што сем'ям мабілізаваных салдат 105 і 107 дэсантных палкоў не плацяць грошай.

Насамрэч больш верагодна, што сапраўднай прычынай для крымінальнага пераследу Гіркіна сталі нядаўнія ягоныя публікацыі, у якіх ён непасрэдна зачапіў Уладзіміра Пуціна, у тым ліку і ягонае асабістае жыццё. 

Чытайце таксама:

У Расіі затрымалі блогера і былога міністра абароны «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) — РБК

Nashaniva.com