Карпянкоў наведаў лагер вагнераўцаў
У сеціве з'явіліся фота камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпянкова ў лагеры ПВК «Вагнер». Фота апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
22.07.2023 / 08:48
Паведамляецца, што камандзіры абмеркавалі з калегамі з «Вагнера» сумесную баявую падрыхтоўку па супрацьдзеянні дыверсійна-разведвальным групам і незаконным узброеным фарміраванням.
Старшым з беларускага боку быў Мікалай Карпянкоў.
На мінулым тыдні вагнераўцы інструктавалі беларускіх салдат пад Асіповічамі, а на гэтым тыдні — на палігоне Брэсцкі.