З відам на праспект і Кастрычніцкую плошчу. У самым цэнтры Мінска прадаецца кватэра з рамонтам

У доме, дзе знаходзіцца «экс-Макдональдс», універсам «Цэнтральны» і ўваход на станцыю метро «Кастрычніцкая», у продажы з'явілася трохпакаёвая сталінка з рамонтам. Нулявы кіламетр бачны проста з акна. Метр каштуе крыху больш за дзве тысячы даляраў, піша Realt.by.

22.07.2023 / 09:37

Праспект Незалежнасці, 23 — гэта тая самая пяціпавярховая п-падобная сталінка ў цэнтры Мінска. З боку праспекта знаходзіцца ўніверсам «Цэнтральны», а з вуліцы Энгельса — вялікая шыльда Horizont, вы напэўна бачылі яе. Кватэра, мяркуючы па фатаграфіях у аб'яве, вуглавая, і з акна бачны і праспект, і Кастрычніцкая плошча, і Купалаўскі тэатр.

У трохпакаёвай кватэры — 83 квадраты агульнай плошчы, жылыя — 53. Кухня займае 7 метраў. Кватэра светлая, у кухні з бытавой тэхнікі ёсць халадзільнік і пасудамыйка.

У прасторнай гасцёўні стаіць вялікая канапа, стол з крэсламі (абедзенная група ёсць і ў кухні).

У спальні — двухспальны ложак і шафа. Ёсць і яшчэ адна ізаляваная спальня.

Санвузел у кватэры сумешчаны. Усталявана ванна. Ёсць пральная машына.

Столі ў кватэры — 3,20. Устаноўлены трохкамерныя шклопакеты. У 2020 годзе ў доме быў капрамонт. У кватэры замянілі ўсе камунікацыі, электрыку і радыятары.

Цана кватэры — 179 900 даляраў.

Чытайце таксама:

Назвалі цану самай дарагой кватэры ў Мінску, прададзенай з пачатку года

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Nashaniva.com