Белчыгунка назвала ўчасткі, дзе беларусы найбольш трапляюць пад цягнік

Са студзеня па чэрвень траўмы на чыгунцы атрымалі 47 чалавек, 33 з іх — смяротныя. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

22.07.2023 / 14:05

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Машыністам фактычна штодня даводзіцца ўжываць экстраннае тармажэнне, каб прадухіліць трагедыю. Такім чынам было выратавана 147 жыццяў.

Найбольш траўманебяспечнымі лічацца ўчасткі Мінск — Орша (11 выпадкаў траўмавання) і Мінск — Баранавічы (7).

Пры гэтым вымушанае тармажэнне, як адзначаюць у БЧ, з'яўляецца небяспечным для пасажыраў цягнікоў. Яны могуць зваліцца і таксама атрымаць траўмы. Плюс да ўсяго гэта ўплывае і на графік руху, які рызыкуе быць сарваным з-за надзвычайнага здарэння.

Nashaniva.com