На Мінскім моры пранёсся моцны віхор, ёсць ахвяра і пацярпелыя

Сёння ўвечары у «Цэнтры паруснага спорту» каля вёскі Зарэчча-1, што на Мінскім моры, назіралі моцны віхор, які знялі на відэа. У выніку яго былі ахвяра ды пацярпелыя.

22.07.2023 / 23:00

МНС Беларусі паведаміла, што ў выніку стыхійнага бедства адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі. Гэта адбылося ў выніку падзення дрэваў.

Ратавальнікі дасталі з-пад дрэва загінулую дзяўчыну, цяпер яны працягваюць работы па абследаванні тэрыторыі і раскрыжаванни паваленых дрэў. 

Nashaniva.com