Расіяне зноў бамбілі Адэсу. Разбураны праваслаўны сабор

Акрамя храма, пашкоджаныя Дом вучоных і жылыя дамы.

23.07.2023 / 09:20

Ратавальнікі ў разбураным Спаскім саборы Адэсы. 23 ліпеня 2023 года. Фота AP Photo / Libkos

Украінская служба па надзвычайных сітуацыях паведаміла пра тое, што ў выніку пятай за тыдзень ракетнай атакі на Адэсу моцна пашкоджаны найвялікшы праваслаўны храм у горадзе — Спаса-Праабражэнскі сабор, размешчаны ў цэнтры горада.

Аўтары відэа эмацыйна кажуць, што храма «больш няма».

Арыгінальная царква была знішчаная ў 1936 годзе камуністамі, пасля адноўленая ў нулявыя.

Як паведамляе «Суспільне», як мінімум, адзін чалавек загінуў, 22 былі параненыя. 

Адэса, порт на Чорным моры, была адной з галоўных мэтаў расійскай агрэсіі, аднак у 2022 годзе расіяне не здолелі яе захапіць. Інтэнсіўнасць цяперашніх удараў можна тлумачыць вычарпаннем боепрыпасаў ва ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Nashaniva.com