На беларуска-польскай мяжы паранены памежнік
Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Група мігрантаў з боку Беларусі тройчы атакавала польскія памежныя патрулі.
23.07.2023 / 10:24
Мігранты каля мяжы. Архіўнае фота, зробленае 28 мая 2023 года. AP Photo / Agnieszka Sadowska
Мігранты закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў і паранілі жаўнера, як паведамляе Польская памежная служба.
«Камянямі паранены салдат. Пашкоджаная і службовая машына пагранслужбы: на кузаве маюцца ўвагнутасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Група мігрантаў з боку Беларусі тройчы атакавала польскія памежныя патрулі.
Усяго ў гэты дзень 78 замежнікаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу.
Беларускія сілавікі ніяк не процідзейнічалі знаходжанню мігрантаў на прымежнай тэрыторыі. Польскія спецслужбы заяўлялі пра свае падазрэнні, што мігранты ў Беларусь і памежную паласу трапляюць пры садзейнічанні лукашэнкаўскіх спецслужбаў.