Лукашэнкаўцы заблакавалі доступ да найбуйнейшай беларускай электроннай бібліятэкі
Карыстальнікі ў Беларусі паведамляюць, што блакуецца доступ да Камуніката — найбуйнейшай беларускай электроннай бібліятэкі.
24.07.2023 / 10:06
Паведамляецца, што доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.
Яраслаў Іванюк падчас прэзентацыі выдадзенай ім кнігі Уладзіміра Някляева. Фота: Радыё Рацыя
Камунікат запусціў на пачатку 2000-х журналіст з Беластока Яраслаў Іванюк. Доўгія гады ён у адзіночку вечарамі, пасля асноўнай працы, напаўняў сайт.
На Камунікаце сабраныя дзясяткі тысяч беларускіх кніг і перыёдыкі. Цяпер Яраслаў Іванюк заняўся таксама выданнем беларускіх папяровых кніг.
Чытайце таксама:
Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: Выдаём кнігі для тысяч беларусаў замежжа