У Аршанскім раёне бык забіў чалавека

Аршанскія следчыя высвятляюць абставіны гібелі жывёлавода на адной з фермаў раёна, паведаміла Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. 

24.07.2023 / 16:33

Здымак ілюстрацыйны. Фота: dzyannica.by

Паводле звестак Следчага камітэта, трагічны выпадак адбыўся раніцай 22 ліпеня, калі 50-гадовы мужчына пераганяў жывёлу з аднаго сектара ў іншы.

«У гэты час бык падняў мужчыну ўверх і кінуў на падлогу, пасля чаго стаў біць жывёлавода галавой», — сказалі ва ўпраўленні.

Таксама там удакладнілі, што калега пацярпелага адагнаў жывёліну і выклікаў хуткую дапамогу. Але медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць. 

Чытайце таксама:

У Мёрскім раёне мужчыну даставалі з 8-метровага калодзежа

На гадзіну закрывалі метро «Каменная Горка». Чаму — пакуль невядома

Віхор, іскры лятуць: відэа ўчарашняй трагедыі на Мінскім моры

Nashaniva.com