Аўтар «Гульні тронаў» расказаў, што «амаль штодня» працуе над новай кнігай

Аўтар культавай «Гульні тронаў» Джордж Р. Р. Марцін у сваім блогу падзяліўся думкамі пра забастоўку сцэнарыстаў і здымкі «Дома драконаў», а таксама распавёў пра працу над новай кнігай «Вятры зімы».

24.07.2023 / 16:42

Джордж Р. Р. Марцін. Фота: georgerrmartin.com

«Так, так, вядома, я працую над «Вятрамі зімы». Амаль штодня. Не так хутка, як я б хацеў і не так хутка, як хацелі б вы, але працую».

Пісьменнік выпусціў апошнюю на гэты момант сваю кнігу 12 гадоў таму. Ён распавядаў, што раней прызначаў даты выпускаў кніг, але зразумеў, што ніколі не ўкладаўся ў тэрміны, таму больш не дае фанатам дарэмных надзей.

Чытайце таксама:

ChatGPT дапісаў «Гульню тронаў», чаго сам аўтар не змог зрабіць за 12 гадоў

«Зачынялася ў прыбіральні і плакала»: Эмілія Кларк пра эратычныя сцэны «Гульні тронаў»

Прэм'еру «Дома дракона» паглядзелі амаль 10 млн гледачоў — гэта рэкорд HBO

Nashaniva.com