Лукашэнка разам з Пуціным наведаў Валаам і прыпаў да мошчаў

Пуцін і Лукашэнка падчас чарговага прыезду апошняга ў Расію наведалі Спаса-Праабражэнскі сабор на Валаамскім архіпелагу ў Карэліі.

24.07.2023 / 18:38

«РІА Новості» паведамілі, што Пуцін і Лукашэнка агледзелі манастыр на востраве Валаам і пакланіліся мошчам прападобных Сергія і Германа — заснавальнікаў сабора. Лукашэнка да гэтых мошчаў следам за Пуціным прыпаў, але, па сваёй заўсёднай завядзёнцы, не перахрысціўся.

Расійскія СМІ звяртаюць увагу, што напэрэдадні расійскія войскі правялі масіраваны абстрэл Адэсы, у выніку якога быў пашкоджаны, у прыватнасці, найбуйнейшы праваслаўны храм гэтага горада з той жа назвай, што і наведаны сёння двума дыктатарамі-суагрэсарамі на Валааме — Спаса-Праабражэнскі сабор. 

Чытайце таксама:

Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку

Лукашэнка заявіў, што стрымлівае вагнераўцаў ад экскурсіі ў Варшаву і Жэшаў

Лукашэнка паляцеў у Расію

Nashaniva.com