Жонцы Мікалая Статкевіча вярнулі бандэроль з лекамі з пазнакай «Адмова ад атрымання»

Марыне Адамовіч, жонцы палітвязня Мікалая Статкевіча, вярнулі адпраўленую ў калонію бандэроль з пазнакай «Адмова ад атрымання».

24.07.2023 / 20:16

«Без слоў… Не забралі з пошты. Вярнулі…» — напісала Марына Адамовіч у фэйсбуку.

Ад Мікалая Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму, няма ніякіх вестак ужо пяць месяцаў. У траўні гэтага года стала вядома, што яго змясцілі ў адзіночную камеру на паўгода. 

Удакладненне. У ранейшай версіі матэрыялу гаварылася, што вярнулі ліст. Пазней мы зразумелі, што гаворка пра медыцынскую бандэроль.

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч. 150 дзён невядомасці

Павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з жонкай Статкевіча

На фоне чутак пра смерць Ціханоўскага лукашысты выклалі відэа з ім. Бабарыку не паказваюць больш за два месяцы

Nashaniva.com