Прыёрбанк мяняе валюту разлікаў па сістэме Visa

З 25 ліпеня змяняецца валюта разлікаў Прыёрбанка з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa. Цяпер замест даляра разлікі прывяжуць да еўра, паведамілі ў банку.

24.07.2023 / 22:28

Кліентаў банка гэтыя змены закрануць, калі валюта плацяжу будзе адрознівацца ад валюты рахунку, у якім выпушчаная карта. Напрыклад, калі людзі будуць разлічвацца рублёвай карткай у Еўропе, то суму плацяжу ў еўра адразу пералічаць у рублі па курсе банка.

Раней плацеж быў бы пералічаны з еўра ў даляр і з даляра ў рублі.

У еўра будуць пералічвацца плацяжы як па аперацыях па-за межамі Беларусі (у тым ліку ў інтэрнэт-крамах), так і ў Беларусі, калі яны робяцца ў прыладах іншых банкаў у замежнай валюце.

Раней многія беларускія банкі памянялі валюту разліку па картах з даляра і еўра на юань.

Чытайце таксама:

Белгазпрамбанк прапануе фізічным асобам карткі ў юанях

Калі купюры ў абменніку не спадабаюцца, могуць і не вярнуць. Што яшчэ ў новых правілах

Калі раней некаторыя даляры ў абменніках не бралі, то зараз прымуць — у банках змены

Nashaniva.com