Футбаліст з чэмпіяната Беларусі стаў гульцом топавага французскага клуба

Гістарычны трансфер для беларускага футбола.

25.07.2023 / 10:43

Фота з інстаграма «Ланса»

Экс-абаронца мінскага «Энергетыка-БДУ» Абдукадзір Хусанаў падпісаў кантракт з французскім «Лансам», які ў міінулым сезоне заняў другое месца ў Лізе 1.

За «Энергетык» Абдукадзір правёў 35 матчаў у чэмпіянаце, дзе адзначыўся 4 галамі і 4 асістамі. Таксама на яго рахунку 2 паядынкі ў Кубку Беларусі.

«Не забываем і пра сярэбраныя медалі мінулага сезона! Дзякуй за гульню, Абдукадзір! Любім і ганарымся!» — напісаў клуб у сацсетках. Хусанаву — 19 гадоў.

У сакавіку гэтага года ён у складзе моладзевай зборнай Узбекістана стаў чэмпіёнам Азіі, забяспечыўшы сабе права ўзяць удзел і на чэмпіянаце свету. Там Узбекістан прабіўся ў плэй-оф, але ў 1/8 фіналу пацярпеў паражэнне.

У чэрвені Хусанаў таксама дэбютаваў за нацыянальную зборную Узбекістана ў турніры CAFA Nations Cup 2023, дзе двойчы нават выходзіў у стартавым складзе. Але ў фінале таго турніру Узбекістан саступіў Ірану (0:1).

«Ланс» у мінулым чэмпіянаце Францыі заняў другое месца, толькі адзін бал саступіўшы ПСЖ. Клуб будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Что да беларускіх футбалістаў у чэмпіянаце Францыі, то ў свой час за «Мец» гуляў Сяргей Крывец (за тры гады згуляў 36 матчаў, забіў два галы), за «Нансі» галкіпер Сяргей Чэрнік (правёў за чатыры гады 44 матчы, прапусціў 55 мячоў).

У красавіку 2022 года ў «Бастыю» (Ліга 2) з украінскага «Коласа» перайшоў Мікалай Золатаў, але згуляў толькі адзін паядынак і вярнуўся назад ва Украіну.

Чытайце таксама:

Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?

Nashaniva.com