Дэпутат Дзярждумы РФ сказаў, што ў краіне паднялі прызыўны ўзрост «пад вялікую вайну»

Кіраўнік камітэта расійскага парламента па абароне Андрэй Картаполаў растлумачыў сэнс паправак у закон аб вайсковай службе. Ён адзначыў, што ўхілісты не павінны знаходзіцца ў больш прывілеяваным стане за звычайных грамадзян.

25.07.2023 / 18:54

Андрэй Картаполаў. Скрыншот з відэа

«Гэты закон напісаны пад вялікую вайну, пад агульную мабілізацыю. Гэтай вялікай вайной ужо папахвае. А мы ўсё глядзім, каго б адтуль прыбраць, каго б абараніць.

Ды не будзе каго абараняць. Гэты закон вельмі патрэбны для нашай краіны», — раскрытыкаваў Картаполаў тых дэпутатаў, якія хацелі вызваліць ад прызыву шматдзетных бацькаў і тых, хто выхоўвае дзіця-інваліда.

Чытайце таксама:

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

Уначы Расія атакавала Кіеў «Шахедамі»

«Гэта не камп'ютарная гульня». Кіраўнік Мінабароны Украіны заявіў, што контрнаступ УСУ адстае ад графіка, але ідзе па плане

Nashaniva.com