У Швейцарыі загнездаваў рэдкі від птушак, якога не было тут 400 гадоў

Паўночны лысы ібіс знаходзіцца пад крытычнай пагрозай знікнення. У свеце жыве ўсяго каля 200 гэтых птушак. А цяпер стала вядома, што ібісы зрабілі гняздо… на падваконні будынка Harley-Davidson недалёка ад Цюрыха. У пары вылупіліся два птушаняці, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

25.07.2023 / 21:23

Фота: euro.dayfr

Яшчэ ў XVII стагоддзі паўночныя лысыя ібісы гняздзіліся амаль ва ўсіх краінах вакол Міжземнага мора ад Паўночнай Афрыкі да Альпаў. Але 400 гадоў таму ў Еўропе яны вымерлі.

Па інфармацыі BirdLife International птушкі яшчэ гняздуюць у Сірыі і Емене, але найвялікшая папуляцыя знаходзіцца ў Марока.

У Еўропе дзейнічаюць два праекты па рэінтрадукцыі ібіса: у Іспаніі ды Германіі з Аўстрыяй. Галоўнай пагрозай для вернутых у прыроду ібісаў цяпер з’яўляюцца італьянскія паляўнічыя, а потым — лініі электраперадач.

На гняздзе Цюрыхскі заапарк усталяваў камеру. За сямейным жыццём ібісаў можна назіраць анлайн па спасылцы.

Чытайце таксама:

З'явіліся цікавыя падрабязнасці сямейнага жыцця белага і чорнага буслоў у Германіі. Іхнія дзеці — «шэрыя»

Па Століне дзелавіта хадзіў самы сапраўдны паўлін

У Пінску зафіксавалі першы доказ гнездавання ў нас адной з найменшых птушак у Еўропе

Nashaniva.com