У Жлобіне затрымалі дваіх чыгуначнікаў

Іх затрыманне звязана з пратэснымі настроямі.

26.07.2023 / 13:46

Фота: «Фоталініі»

Абодва затрыманыя — работнікі чыгункі. Адзін з іх, Аляксей Барсукоў, працаваў у Жлобінскім дэпо. Ён быў затрыманы ў чэрвені, паведамляе «Вясна» са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Мяркуецца, што супраць яго заведзена крымінальная справа за пратэсную актыўнасць у інтэрнэце. Імя другога затрыманага — Ігар. Ягонае прозвішча высвятляецца, піша «Гомельская вясна».

Nashaniva.com