«Белтэлекам» папярэдзіў, што ягоным іменем прыкрываюцца ашуканцы

Паводле «Белтэлекама», махляры адпраўляюць яго абанентам паведамленні з запрашэннем паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўных падарункаў.

26.07.2023 / 19:17

«Звяртаем вашу ўвагу, што РУП «Белтэлекам» такіх розыгрышаў не праводзіць!️» — падкрэсліваюць у кампаніі.

У сувязі з гэтым яны заклікаюць тых, хто атрымае такое паведамленне ў месенджары ці недзе яшчэ, не рабіць ніякіх дзеянняў, прапанаваных махлярамі, і не пераходзіць па спасылках, якія пазначаюцца ў паведамленнях.

Чытайце таксама:

Тэлефонныя махляры: як яны працуюць і як не патрапіцца

«Яны назваліся ЦРУ горада Мінска». СК сцвярджае, што «ашуканцы з Украіны» прымушаюць не толькі браць крэдыты, але і чыніць тэракты

«Раней махляры прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў, а цяпер можна спекуляваць на тэме палітзняволеных». Як ашуканцы спрабуюць зарабляць на людскіх пакутах

Nashaniva.com