Кватэру Ціханоўскіх прадалі з трэцяй спробы

На аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне» 26 ліпеня нарэшце такі прадалі трохпакаёвую мінскую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх у Мінску. Да таргоў дапусьцілі дваіх удзельнікаў, якія некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку кватэра сышла даражэй за першапачатковы кошт, піша «Люстэрка».

26.07.2023 / 22:59

Фота: e-auction.by

Падчас таргоў удзельнікі некалькі разоў перабівалі стаўкі адно адного, а аўкцыён увесь час працягвалі. Ён доўжыўся 13 гадзін, а ў выніку кошт кватэры перавысіў 203 тысячы рублёў.

Пра тое, што трохпакаёвую кватэру Ціханоўскіх на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску трэці раз выставілі на продаж праз аўкцыён, стала вядома ў пачатку ліпеня. Гэтым разам яе цану зьнізілі: калі раней пачатковая цану кватэры на таргах была 214,9 тысячы беларускіх рублёў, то цяпер — 171,9 тысячы.

Як паведамлялі на сайце аўкцыёнаў, у кватэры, выстаўленай на продаж, зарэгістраваныя жыхары, у тым ліку непаўнагадовыя дзеці. Плошча кватэры — 66 м², прадавалася яна разам з убудаванай кухняй і шафай-купэ.

Чытайце таксама:

На фоне чутак пра смерць Ціханоўскага лукашысты выклалі відэа з ім. Бабарыку не паказваюць больш за два месяцы

Дачка Ціханоўскіх збірае грошы на танк, каб «вызваліць тату»

«Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» Як тры гады таму затрымалі Ціханоўскага і хто аддаваў загады

Nashaniva.com