«Напалоханыя вочы сцюардэс паказвалі рэальную сітуацыю». Алена Ланская расказала, як на падлёце да Масквы трапіла ва ўраган

Спявачка Алена Ланская распавяла пра надзвычайнае здарэнне на борце самалёта: рэйс, які накіроўваўся ў маскоўскі аэрапорт, трапіў у самую сапраўдную залеву — магутны ўраган на падлёце да расійскай сталіцы.

27.07.2023 / 08:39

Алена Ланская. Фота: сацсеткі

26 ліпеня Алена Ланская ляцела ў Маскву. У сторыс артыстка выклала адразу некалькі вельмі эмацыйных допісаў, заўважыла «Камсамолка».

Пасажыры самалёта ў нейкі момант сталі развітвацца з жыццём.

Алена ў сторыс распавяла: самалёт кідала ў бакі, дзеці плакалі, усе крычалі, напалоханыя вочы сцюардэс выдавалі рэальную сітуацыю палёту.

На шчасце, усё скончылася добра: ніхто не пацярпеў, борт змог прызямліцца.

Алена Ланская ацаніла прафесіяналізм, майстэрства і вытрымку пілотаў, якія змаглі пасадзіць самалёт без страт і праблем.

Nashaniva.com