МАК.by пераходзіць на беларускія прадукты — МАРГ

Былы McDonalds у Беларусі паступова пераходзіць на айчынныя прадукты. Доля беларускага складніка ў сабекошце МАК.by ўжо дасягае 50%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава, піша Reform.by.

27.07.2023 / 12:17

Фота: Mak.by

«Сёлета працягнута работа па ўдасканаленні заканадаўства ў рамках работы па стварэнні нацыянальнай сеткі аб'ектаў хуткага харчавання МАК.by і забеспячэнні функцыянавання. Прымаюцца меры для пераходу сеткі на выкарыстанне прадуктаў айчынных вытворцаў пры вырабе прадукцыі сеткі. Сёння ў выніку праведзенай работы доля беларускіх вытворцаў у сабекошце прадукцыі [складае] практычна 50%», — сказала яна.

Па словах Мельнікавай, некаторыя вытворцы правялі мадэрнізацыю сваіх ліній, каб адпавядаць патрабаванням сеткі грамадскага харчавання.

Nashaniva.com