У Гомелі асудзілі чыгуначніка, якога затрымалі па выездзе ў Літву

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць ў Літву. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).

27.07.2023 / 13:20

Крымінальную справу разглядаў суддзя Алег Харошка, піша «Вясна».

28-гадовага гамельчука затрымалі 3 сакавіка ў Гродзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Вядома, што мужчына збіраўся ляцець у Грузію ў адпачынак. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».

У выніку, Віктару прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com