Гвардыёла хоча купіць Гвардыёла. За рэкордныя грошы

«Манчэстэр Сіці» (галоўны трэнер — Пеп Гвардыёла) зрабіў палепшаную прапанову па трансферы харвацкага абаронцы «РБ Ляйпцыг» Ёшкі Гвардыёла.

27.07.2023 / 14:19

Ёшка Гвардыёл гуляе за «Ляйпцыг» з 2020 года. Фота: Matthias Hangst / Getty Images

Чэмпіёны Англіі прапануюць «быкам» 90 мільёнаў еўра і яшчэ 10 мільёнаў у якасці бонусаў, піша euro-football.

Калі ўгода адбудзецца, то гэта будзе трансферны рэкорд. Самым дарагім абаронцам у гісторыі футбола пакуль застаецца Гары Магуайр, за якога «Манчэстэр Юнайтэд» у свой час заплаціў «Лестэру» 87 мільёнаў еўра, а цяпер стараецца яго пазбыцца.

Варта сказаць, што за 21-гадовым Ёшкам Гвардыёлам, гульцом зборнай Харватыі, ужо некалькі гадоў ганяюцца вядучыя клубы Еўропы.

Чытайце таксама:

Дубль Месі дапамог фларыдскаму «Інтэру» разграміць «Атланту»

«Рэал» купіў 19-гадовага паўабаронцу за 103 мільёны еўра

Футбаліст з чэмпіянату Беларусі стаў гульцом топавага французскага клуба

Nashaniva.com