У ЦУМе адкрылі новы паверх ФОТЫ

ЦУМ прырастае паверхамі не толькі ўверх, але і ўніз. Мінус першы паверх і абноўлены пяты адкрыліся 27 ліпеня.

27.07.2023 / 15:45

У цырымоніі адкрыцця рэканструяванага ўнівермага ўдзельнічалі старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў і першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, пішуць «Мінск-Навіны».

У 1990-я ЦУМ наведвала ад 30 да 40 тысяч пакупнікоў. У святочныя дні — 60—70 тысяч. Цяпер з улікам вельмі жорсткай канкурэнцыі і таго, што рознічны рэтэйл істотна напоўніў не толькі Мінск, але і іншыя гарады, наведвальнасць вар'іруецца ў межах 15-ці тысяч. Тым не менш працягваецца змаганне за пакупнікоў, кажа дырэктар універмага Аляксей Сокал.

Мадэрнізацыя закранула цэнтральны ўнівермаг сталіцы літаральна з ног да галавы: адкрыта прастора «Домдачарамонт» на мінус першым паверсе і абноўлена секцыя «Тавары для дому і побыту» — на пятым.

Інструмент перабраўся на цокальны паверх, на пятым з'явіліся свабодныя гандлёвыя плошчы, таму ў абноўленай секцыі «Тавары для дому і побыту» асартымент пашыраны. Кансультанты дапамогуць з выбарам пасцельных рэчаў і махровых вырабаў, пакажуць мадэлі дываноў, тавары для інтэр'ера і мэблю.

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

Nashaniva.com