Для расійскага прадпрымальніка, які распісаў сваю краму антываеннымі надпісамі, запрасілі два з паловай года калоніі

Дзмітрыя Скурыхіна — прадпрымальніка і актывіста з вёскі Руска-Высоцкае ў Ленінградскай вобласці — абвінавачваюць у некалькіх эпізодах «дыскрэдытацыі расійскай арміі». 

27.07.2023 / 17:13

Першапачаткова справу распачалі з-за таго, што на краме бізнэсмена з'явіліся палітычныя і антываенныя надпісы і плакаты.

Другі раз Скурыхіна абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі», калі ён на гадавіну поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну выйшаў на адзіночны пікет з плакатам «Прабач, Украіна».

Чытайце таксама:

Кацярына Шульман мяркуе, што Расію чакаюць новыя мяцяжы

Калі Пуцін памрэ, Ірландыя наўрад ці выкажа спачуванне Расіі — прэм'ер

На заўсёдніцу расійскіх палітычных шоу Сакалоўскую завялі крымінальную справу

Nashaniva.com