На Оршу ўчора выліліся дзве месячныя нормы ападкаў

Пакуль яшчэ рана казаць пра наступствы гэтай залевы. Але відавочна, што шкода будзе.

28.07.2023 / 07:38

Фота: Orsha.eu

Асабліва нясоладка прыйшлося тым аўтамабілям, якія ў самы пікавы момант ездзілі па вуліцы Воз-ан-Улен (названа ў гонар французскага горада-пабраціма). Тут ліўнёўка зусім не справілася і легкавушкі з нізкай пасадкай зачэрпвалі ваду, піша сайт Orsha.eu.

Усяго ўчора ў Оршы выпала 117.0 мм ападкаў. За 12 гадзін амаль дзве месячныя нормы, піша тэлеграм-канал Nadvorie.

Nadvorie

У вёсцы Вялікі Межнік на поўдзень ад Оршы выпала 80 мм ападкаў. У Магілёве было 42 мм, у Віцебску —36 мм.

Чытайце таксама:

Усход Беларусі атакавала навальніца. Паплыў Магілёў

Ліпень стане самым гарачым месяцам у гісторыі назіранняў

Nashaniva.com