Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, змяніў кіраўнікоў «Беларусьфільма» і ключавых прадпрыемстваў
Лукашэнка 28 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні.
28.07.2023 / 13:10
Фота: president.gov.by
Ён прызначыў:
Генадзя Трубілу — міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Аляксея Ляхновіча — міністрам транспарту і камунікацый;
Ігара Брыло — памочнікам — інспектарам па Віцебскай вобласці.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:
Алега Жэбіна— генеральным дырэктарам ААТ «Нафтан»;
Віталя Асіпенку — генеральным дырэктарам ААТ «СветлагорскХімвалакно»;
Аляксея Беўзюка — дырэктарам ААТ «Агат-сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»;
Алега Буянава — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Аршанскі льнокамбінат»;
Юрыя Аляксея — генеральным дырэктарам РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;
Юрыя Голубева — рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна;
Андрэя Рамашку — намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Дзяніса Каржыцкага — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Віктара Рагускага — намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ);
Сяргея Лабадзінскага — членам Брэсцкага аблвыканкама;
Алену Богдан — намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.