Cтан здароўя Міколы Статкевіча ў калоніі пагоршыўся — «Позірк»

Стан здароўя асуджанага на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму палітыка ў Глыбоцкай калоніі пагоршыўся, пра гэта распавяла «Позірку» крыніца, блізкая да ягонай сям'і.

28.07.2023 / 13:52

Мікола Статкевіч. Лета 2019 года. Фота: «Наша Ніва»

Крыніца патлумачыла, што атрымаць больш інфармацыі пра стан палітзняволенага фактычна немагчыма праз умовы ягонага ўтрымання: большую частку часу Статкевіч знаходзіцца ў адзіночнай камеры ва ўмовах асаблівага рэжыму і бачыць людзей, толькі калі адтуль яго пераводзяць у штрафны ізалятар.

Інфармацыі пра Статкевіча няма ўжо 168 дзён, начальнік папраўчай калоніі №13, дзе ён адбывае пакаранне, спасылаецца на кепскую працу «Белпошты», паведаміла 27 ліпеня ў фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч.

Паводле слоў Адамовіч, у яе асабіста да «Белпошты» прэтэнзій няма.

Жонка палітыка таксама нагадала, што раней вярнулі медычную бандэроль, патлумачыўшы гэта тым, што «няма заявы».

Чытайце таксама:

«Малюся аб цудзе». Марына Адамовіч пра адсутнасць вестак пра Міколу Статкевіча

Nashaniva.com