ГУБАЗіК пахваліўся, што затрымаў хлопца праз кадры фільма Мамінава

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні хлопца, які быў на кадрах у фільме Юрыя Мамінава, апублікаваным літоўскім рэсурсам Delfi.

28.07.2023 / 16:35

Хлопец знаходзіўся на дарозе падчас акцыі, а ягоны твар аўтары фільма не схавалі.

Таксама была, як паведамляецца, затрыманая дзяўчына хлопца — верагодна, яе знайшлі па агульных фотаздымках з акцыі пратэсту ў тэлефоне.

Чытайце таксама:

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

Апошні перформанс Алеся Пушкіна

Жыхара Чыжоўкі асудзілі да 7 гадоў калоніі за адміністраванне Telegram-канала раёна

Nashaniva.com