Беларускіх і расійскіх спартсменак не дапусцілі да тэніснага турніру ў Празе
Урад Чэхіі забараніў спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за ўварвання Расіі ва Украіну. Беларусы і расіяне не змогуць удзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце па тэнісе ў Празе на наступным тыдні, паведамляе Sport.cz.
28.07.2023 / 18:26
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на сёлетнім Уімблдоне. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali, File
Учора чэшская паліцыя не дазволіла адной з расійскіх спартсменак, прозвішча якой не называлася, уехаць у краіну. Пасля гэтага выпадку праз Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) арганізатары звярнуліся да іншых беларускіх і расійскіх тэнісістак, каб яны не ехалі ў Прагу.
У гэтым выпадку адбыўся выразны канфлікт паміж двума ўзаемавыключальнымі падыходамі. З аднаго боку, Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) дазваляе расіянкам і беларускам выступаць на турнірах у нейтральным статусе. У той жа час урад Чэхіі забараніў спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за ўзброенага ўварвання Расіі ва Украіну, якое падтрымалі ўлады Беларусі. І чэшскі ўрад мае тут больш механізмаў, каб настаяць на сваім.
Чытайце таксама:
Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку
Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну