Як выглядае Мінск напярэдадні Гульняў краін СНД
Беларусь прыме II Гульні краін СНД ад 4 да 14 жніўня. Сталіцу ўжо падрыхтавалі.
29.07.2023 / 21:10
Фота тут і далей: «Мінск-Навіны»
У горадзе з'явіліся стэнды і білборды, прысвечаныя спаборніцтвам. На іх намаляваны талісман турніру — рысь Рыся, а таксама лагатып у выглядзе васьміканцовай зоркі. На некаторых ёсць інфармацыя аб спаборніцтвах, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
II Гульні краін СНД пройдуць у 11 гарадах краіны, будуць прадстаўлены 20 відаў спорту. Чакаецца, што ў іх возьмуць удзел больш за 6 тысяч чалавек.