УСУ ўдарылі па Чангарскім мосце на мяжы з Крымам
29 ліпеня раніцай украінскія вайскоўцы атакавалі важны для лагістыкі Чангарскі мост на адміністрацыйнай мяжы Крыма і Херсонскай вобласці.
29.07.2023 / 22:09
Чангарскі мост. Скрын відэа
Удары пацвердзіла стратэгічнае камандаванне Узброеных Сіл Украіны ў тэлеграме. Атаку назвалі паспяховай.
Мінулая атака на Чангарскі мост была 22 чэрвеня. Удары тады нанеслі ракетамі Storm Shadow. Было пашкоджана дарожнае пакрыццё аўтамоста, людзі не пацярпелі.