Футбалістка згуляла на чэмпіянаце свету ў хіджабе ўпершыню ў гісторыі

Мараканка Нухайла Бензіна стала першай жанчынай у гісторыі, якая выйшла на поле ў матчы чэмпіянату свету ў хіджабе.

30.07.2023 / 13:58

Фота: James Elsby / AP Photo

Абаронца адыграла ўвесь матч другога тура групы H супраць Паўднёвай Карэі, які прайшоў у аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе ESPN.

Марока перамагло з лікам 1:0.

ФІФА вырашыла зняць забарону на хіджабы яшчэ ў 2012 годзе, адпаведныя змены ў правілы былі ўнесены ў 2014-м.

Зборная Марока стала першай камандай з арабскіх і паўночнаафрыканскіх краін, якая змагла выйсці на чэмпіянат свету.

Чытайце таксама:

Ад Швейцарыі да Новай Зеландыі. Пяць крутых футбалістак з жаночага чэмпіянату свету

Вірусная французская рэклама паказвае, што жаночы футбол можа быць настолькі ж захапляльным, як і мужчынскі

Нямецкі футбольны клуб устанавіў унікальны рэкорд: на полі было адразу трое братоў

Nashaniva.com